06.11.2026 Цацка – гэта не толькі прадмет у дзіцячым пакоі. У гэтым слове столькі цяпла, дзіцячасці і настальгіі. Хтосьці ўспомніць любімага мішку, хтосьці – машынку, ляльку або іншую цацку з дзяцінства, якую так і не выкінулі. Бо цацка – гэта часта не проста рэч, а памяць, настрой і крыху ўтульнага дзіцячага свету.
Менавіта пра гэта на працягу тыдня размаўлялі выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 86 г. Магілева».
На працягу тыдня дзеці знаёміліся са словам «цацкі» праз чытанне мастацкіх твораў:
- верш Т. Кляшторнай «Паўцякалі цацкі», верш А. Ставера «Як зроблены цацкі?»; праз малыя формы фольклору: загадкі пра цацкі;
- праз гульні і гульнявыя дзеянні: маўленчая гульня «Хто да нас прыйшоў?», Сюжэтна-ролевая гульня «Крама цацак», «Чароўны мяшэчак», розныя віды цацак (гумовыя, пластмасавыя, мяккія, драўляныя), дэманстрацыйныя карткі з выявамі народных цацак, фарбы, папера, каляровыя алоўкі. і інш.
- Праз выяўленчую дзейнасць: маляванне, аплікацыя, лепка цацак.
Римашевская Светлана Леонидовна, педагог-психолог




