З 09.11.2026 па 13.11.2026 прайшоў цікавы тэматычны тыдзень у рамках напрамку «Слова тыдня». Гэты тыдзень быў прысвечаны цікаваму беларускаму слову «забаўлянкі».
На працягу тыдня выхаванцы даведваліся, што забаўлянкі — гэта невялічкія вясёлыя вершыкі і песенькі, якімі дарослыя цешаць малых.
Разам з пушыстым Коцікам-катком дзеці з задавальненнем вучыліся вымаўляць новыя словы і знаёміліся з народным фальклорам. хлопчыкі і дзяўчынкі паказвалі пантаміму «Сарока-белабока», імітавалі ігру на дудачцы і дружна падбіралі рыфмы ў гульню «Дадай слова». Каларытным завяршэннем тыдня сталі вясёлыя дыдактычныя гульні «Пачастуем сароку» і «Схавай сонейка».
Дзякуючы такім заняткам родная беларуская мова становіцца для нашых выхаванцаў блізкай, зразумелай і па-сапраўднаму любімай!
Бураева Вольга Васільеўна,
выхавальнік дашкольнай адукацыі