Гучы, наша родная мова!
Сёння прыйшоў час вярнуцца да сваіх вытокаў, далучыць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбіць знаёмства з роднай зямлёй, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіць любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей паважаць беларускую мову, яе народ і культуру.
21 лютага 2024 года ў дзіцячым садку з выхаванцамі старэйшай групы прайшоў тэматычны занятак, прысвечаны да Дня беларускай мовы пад назвай “Гучы, наша роднае слова!”. На занятку дзеці з задавальненнем выконвалі знаёмы фальклорны рэпертуар: пацешкі, прымаўкі і прыказкі, байкі, народныя скокі і песні, гралі на дзіцячых шумавых інструментах, размаўлялі на беларускай мове. Дзень роднай мовы выдаўся цікавым, насычаным і вельмі вясёлым! Церахіна Зінаіда Мікалаеўна, музычны кіраўнік